
17 снежня настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М. запрасіла вучняў на кіналекторый, прысвечаны Дню беларускага кіно, які адзначаецца штогод у нашай краіне 17 снежня. У дзень 95-годдзя беларускага кіно Наталля Мікалаеўна расказала вучням пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, пра знакамітыя фільмы. Асабліва цікава было вучням даведацца пра фільмы, знятыя па такіх літаратурных творах, як “Жураўліны крык”, “Людзі на балоце”, “Паўлінка”, “Хто смяецца апошнім” і інш. Таксама былі прадэманстраваны ўрыўкі з мастацкіх фільмаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.