Імёны славутых беларусаў у назвах родных вуліц

У Год малой радзімы вучні 9 класаў прысвяцілі адзін свой дзень вывучэнню назваў вуліц роднага мікрараёна Казіміраўка. Мы даведаліся, што шэраг назваў нашага даволі маладога мікрараёна адлюстроўваюць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі. Аб гэтым сведчаць фотаздымкі на вуліцах Каліноўскага, Слепакурава, Цішкі Гартнага, Льва Сапегі, Грунвальдскай, Францыска Скарыны.

 Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.