“Я — часцінка маёй Беларусі”

Напярэдадні Дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №19 г. Магiлева» адбылася творчая сустрэча з вядомым магілёўскiм паэтам, старшынёй Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казека. Прысутныя пазнаёміліся з творчым лёсам паэта, паслухалі вершы, а таксама паразважалі пра малую радзіму, сям’ю, пра любоў і адданасць сваёй краіне. Сустрэча выдалася цікавай і пазнавальнай, вучні адкрылі для сябе цікавага і мудрага субяседніка.