
8 лютага адзначаецца 100 год з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа. Вучні 10 класа падрыхтавалі да юбілею прэзентацыю пра жыццё і творчасць пісьменніка, дзе расказалі пра найбольш цікавыя і запамінальныя факты. Таксама правялі лекцыю з элементамі віктарыны па найбольш вядомых фактах творчасці пісьменніка. Усім удзельнікам было цікава і займальна прыняць удзел у святкаванні юбілею.
Настаўнік беларускай літаратуры Бясцэнная А. Ф.