
У рамках Тыдня народнага адзінства вучні 6в класа запрасілі на ўрок беларускай літаратуры пісьменніка Алеся Казека, старшыню Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. На ўроку мы гаварылі пра Радзіму, сяброўства, сям’ю, пра ўклад кожнага ў развіццё роднай краіны. Мы мелі ўнікальную магчымасць паслухаць вершы ў выкананні аўтара, самі чыталі вершы, задавалі пытанні знакамітаму паэту. Такія неардынарныя ўрокі літаратуры надоўга застаюцца ў памяці вучняў і матывуюць да вывучэння роднага краю і нацыянальнай культуры.
Настаўнік Зяткіна Н.М.