“З любоўю да роднага слова”
Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “ З любоўю да роднага слова” ў нашай школе з 19 па 24 лютага. План Тыдня ўключаў мерапрыемствы як для вучняў, так і для педагогаў: гульні, акцыі, віктарыны, флэшмобы, экскурсіі, інформ-дайджэсты, літаратурнае кафэ і інш. Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. Так, усіх уразіў спектакль паводле апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”, які падрыхтавалі сямікласнікі.
Асабліва гасцінным выдаўся на гэтым тыдні ў нашай школе чацвер. Мы віталі магілёўскую пісьменніцу Барысік Таццяну Іванаўну, пазнаёміліся з яе шматграннай творчасцю, былі зачараваны гумарыстычнымі замалёўкамі. У гэты ж дзень да нас з інтэрактыўнай лекцыяй “Нацыянальная культура Беларусі” завітаў старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч. Яго эмацыянальнае, цікавае выступленне нікога не пакінула абыякавым, і напрыканцы сустрэчы ўжо большасць вучняў назвала сваёй роднай мовай беларускую.
У 6-ы школьны дзень у рамках Тыдня для дзяцей была арганізавана экскурсія ў Этнаграфічны музей. А таксама арганізавана этнаграфічная выстава і ў нашай школе.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.
Прадметны тыдзень – гэта цікава!
Прадметны тыдзень – гэта магчымасць праявіць сябе!
Прадметны тыдзень – гэта новыя сустрэчы і знаёмствы!
План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры
“З любоўю да роднага слова”
з 19 па 24 лютага 2018
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц
Дата | Назва мерапрыемства | Класы | Месца і час правядзення | Адказныя |
Панядзелак
19 лютага
|
Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры
Афармленне выставы “З любоўю да роднага слова”
Інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат” |
5-11
6 |
акт. зала
каб 20 (13.00) |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Зяткіна Н. М. |
Аўторак
20 лютага |
Прагляд мультфільмаў на роднай мове
Інсцэніроўка твора Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну” |
6
7 |
каб 12 (11.00)
акт. зала (13.00) |
Наўрузава І. В.
Бясцэнная А. Ф. |
Серада
21 лютага
|
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
Інформ-дайджэст “21 лютага – Дзень роднай мовы” Акцыя “Прывітаемся на роднай мове” Флэшмоб “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” |
11 5-11 6 |
рэкрэацыя кабінеты рэкрэацыя |
Бясцэнная А. Ф. настаўнікі Зяткіна Н. М. Наўрузава І. В. |
Чацвер
22 лютага
|
Сустрэча з беларускай пісьменніцай Барысік Т. І.
Сустрэча са старшынёй ТБМ Дзьячковым А. У. “Нацыянальная культура Беларусі” |
9
10 |
каб 28 (13.00)
акт. зала (14.00) |
Кандраценка А.В.
Герасімава В. В. |
Пятніца
23 лютага
|
Гульня-конкурс “Разумнікі і разумніцы” | 5 | акт. зала (14.00) | Герасімава В. В.
|
Субота
24 лютага |
Інтэлектуальная гульня “Хто хоча стаць выдатнікам?”
Літаратурнае кафэ “У імперыі паэзіі” Экскурсія ў Музей этнаграфіі Закрыццё Тыдня, падвядзенне вынікаў
|
5
8 7,9 5-11 |
каб 29 (10.00)
каб 5(10.00) 11.00 акт. зала |
Наўрузава І. В.
Зяткіна Н. М. Бясцэнная А. Ф. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |