“Палескай зямлі волат”

7 лютага для вучняў старэйшых  класаў было  праведзена  мерапрыемства “Палескай зямлі волат” сумесна з бібліятэкай – філіялам №2 імя І. Шамякіна, прысвечанае жыццю і творчасці знакамітага беларускага пісьменніка І.Мележа. Вучням былі расказаны цікавыя моманты з жыцця пісьменніка, паказаны фрагменты  дакументальных і мастацкіх фільмаў .  Школьнікі  пазнаёміліся  віртіуальна  з музеем  І.Мележа. Мерапрыемства прайшло  цікава, пазнавальна, непаўторна.  Гэтыя заняткі натхнілі вучняў стварваць свае фільмы пра любімых пісьменнікаў беларускай літаратуры.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Ф. Бясцэнная