Мілагучнае, звонкае спеўнае слова

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Адзначалі гэты дзень і ў нашай школе. Мы сустракалі гасцей – дзіцячую бібліятэку № 10, якая запрасіла нас на паэтычны экскурс “Мілагучнае, звонкае спеўнае слова”. Падчас мерапрыемства вучні 5-х класаў пазнаёміліся з гісторыяй свята, адказвалі на пытанні віктарыны, вывучалі новыя словы. Мы яшчэ раз пераканаліся, што наша мова мілагучная, спеўная, сакавітая.

Настаўнік Зяткіна Н.М.