23 кастрычніка дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” гасцінна прымала гасцей – настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У гэты дзень адбыўся майстар-клас Зяткінай Н. М. “Сістэма работы настаўніка пры падрыхтоўцы вучняў да ЦТ”. Праблема падрыхтоўкі вучняў да паспяховай здачы ЦТ з’яўляецца актуальнай для настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. У час метадычнага мерапрыемства Наталля Мікалаеўна расказала пра эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў да ЦТ, прапававала гасцям адчуць сябе ў ролі вучняў і выканаць шэраг практычных заданняў, таксама ўдзельнікі майстар-класа даведаліся пра метадычныя асаблівасці і псіхалагічныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да ЦТ. У час рэфлексіі педагогі адзначалі актуальнаасць прапанаванай тэмы, эфектыўнасць агучаных метадаў і прыёмаў і практычную значнасць атрыманага вопыту.