Лінгвістычны марафон

Цікава і пазнавальна правялі беларускамоўны чацвер 18 красавіка вучні 5-х класаў, прыняўшы ўдзел у лінгвістычным марафоне. Хлопчыкі і дзяўчынкі, падзяліўшыся на каманды, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, філворды. У час марафону дзеці праявілі свае веды па беларускай мове. пазнаёміліся з новымі словамі, пашырылі свой слоўнікавы запас. У выніку марафон адолелі сяброўства, узаемадапамога і добры настрой!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. Н