Выстава-прагляд “Дняпроўскія хвалі Аляксея Пысіна”

22 сакавіка адзначаецца 100 год з дня нараджэння вядомага магілёўскага пісьменніка, паэта-франтавіка, члена Саюза пісьменнікаў СССР Аляксея Васільевіча Пысіна. Аляксей Пысін жыў і працаваў у Магілёве, на вуліцах роднага горада чэрпаў сюжэты для сваіх вершаў. Усім вядомы такія вершы, як “Магілёўскія дзяўчаты”, “Першамайская вуліца”, “Магілёўская гаворка”, “Проня” і інш.

Пра жыццё і творчасць знакамітага земляка даведаліся вучні нашай школы, наведаўшы выставу-прагляд “Дняпроўскія хвалі Аляксея Пысіна” ў школьнай бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчаткі з цікавасцю разглядалі фотаздымкі паэта, чыталі яго вершы, задавалі пытанні. Такія выставы дапамагаюць далучыць вучняў да творчасці пісьменніка і фарміруюць гонар за гісторыю і культуру сваёй краіны.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М