
24 лютага адзначалася 85-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Рыгора Барадуліна. З гэтай нагоды вучні старэйшых класаў разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Бясцэннай А. Ф. арганізавалі і правялі конкурс чытальнікаў вершаў Рыгора Барадуліна “Радзіму любяць не па абавязку”.