Апошні тыдзень чвэрці ў школе выдаўся па-сапраўднаму навагоднім. Школьнікі ўпрыгожвалі кабінеты, удзельнічалі ў ранішніках, дарылі падарункі. Навагоднім выдаўся і ўрок беларускай мовы ў шасцікласнікаў. Рабяты падрыхтавалі і правялі “зімнюю” віктарыну, падчас якой выконвалі займальныя заданні па беларускай мове, рашалі “навагодні” філворд і нават спявалі “зімнюю” песню “Белы снег”. Ад “зімняй” віктарыны мы атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі. Віншуем усіх з надыходзячымі святамі!
Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы