У беларускамоўны чацвер 8 лістапада вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Прафесія рэпарцёр”, падчас якой вучні-карэспандэнты бралі інтэрв’ю ў сваіх аднакласнікаў “Ваша любімая пара года”, а вучні 9-х класаў адказвалі на пытанне “Любімая песня на беларускай мове”. Такая форма не толькі актывізуе маўленчую дзейнасць вучняў, але і дае магчымасць паспрабаваць сябе ў пэўнай прафесійнай дзейнасці.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.