У чацвер 13 снежня для вучняў 9-х класаў быў арганізаваны квест “Чытаем класіка разам”, прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, чыя творчасць з’яўляецца здабыткам не толькі беларускай, але і сусветнай культуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі з мэтай знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменніка выконвалі пошукавыя заданні: праводзілі завочную экскурсію па доме-музеі Адама Міцкевіча, шукалі цікавыя звесткі ў энцыклапедыях, разглядалі партрэты паэта, расказвалі пра яго сяброўства з А. С. Пушкіным, рэкламіравалі кніжную выставу “Рамантык і змагар” у школьнай бібліятэцы, прымеркаваную да юбілею паэта. Дзякуючы такой сучаснай форме мерапрыемства ў дзяцей фарміруюцца трывалыя веды пра жыццё і творчасць пісьменніка, развіваюцца навыкі пошукавай дзейнасці і ўменне працаваць у камандзе.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.