Вусны часопіс “Мая Беларусь”

 У беларускі чацвер 25 студзеня ў 2 “В” класе быў праведзены вусны часопіс “Мая Беларусь”. Вучні пазнаёміліся з цікавымі гістарычнымі падзеямі мінулага, з яркімі і таленавітымі асобамі. Мерапрыемства было пазнавальным і карысным для вучняў.

Янка Купала і Якуб Колас — наш гонар, надзея, будучыня. Іх творчасць — выток святла, дабрыні, нязломнасці. Янка Купала і Якуб Колас выйшлі з народа, жылі з народам і ў народзе вечна будуць жыць.

Кл. кіраўнік: Шпакоўская Н.А.