У беларускамоўны чацвер 18 кастрычніка вучні 9-х класаў наведалі раённую бібліятэку-філіял № 10. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную лекцыю “Беларусь: вядомая і невядомая”. Мы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю замкаў Беларусі і іх уладальнікаў. Дзякуй супрацоўнікам бібліятэкі за незвычайную і насычаную праграму.
Н. М. Зяткіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры