Акцыя “Музей у чамадане”

У адзіны дзень беларускага маўлення сямікласнікі прынялі ўдзел у акцыі “Музей у чамадане”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыносілі з дома разнастайныя рэчы, якія могуць расказаць пра ранейшае жыццё нашых продкаў. Абавязковай умовай было расказаць сямейную гісторыю, звязаную з прадстаўленым прадметам. Атрымалася вельмі цікава, пазнавальна і душэўна.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.