Пешаходная экскурсію па мікрараёну Казіміраўка

У рамках абласнога праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” вучні 6 “Г” класа здзейснілі пешаходную экскурсію па мікрараёне Казіміраўка. Мы прайшлі па распрацаваным намі маршруце, абраўшы для вывучэння вуліцу Раўчакова. Гэта вуліца названа ў гонар нашага земляка Героя Савецкага Саюза Ф. Ф. Раўчакова. На гэтай вуліцы знаходзіцца мемарыяльны знак у памяць аб расстраляных мірных жыхарах горада Магілёва ў час Вялікай Айчыннай вайны. Заўсёды каля мемарыяльнага знака ляжаць кветкі. Таксама гэта вуліца знакаміта тым, што ў 70-я гады мінулага стагоддзя тут былі арганізаваны шматлікія арганізацыі і прадпрыемствы, такія як Завод метаканструкцый, ПМК-268, СПМК-112, ДСПМК-1, Аўтакамбінат аблсельбуда, Аўтацэнтр “Камаз”, птушкафабрыка і інш. Знаёмячыся з гісторыяй вуліцы, мы знаёміліся і з гісторыяй сваёй малой радзімы. Акрамя свайго мінулага, вуліца Раўчакова прывабіла нас і сваёй прыродай, цішынёй, прыгажосцю. Нам захацелася абавязкова расказаць пра незнаёмую вуліцу дома бацькам, а летам прыехаць сюды з сябрамі на веласіпедах. Сапраўды, вельмі цікава знаёміцца з такімі знаёмымі і незнаёмымі  вуліцамі роднага горада.

Класны кіраўнік Зяткіна Н. М.