Свята беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята Беларусі, якое адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня.

    Вучні  9  класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Знаўцы свята беларускага пісьменства», прысвечанай Дню беларускага пісьменства. У рамках мерапрыемства вучні ўспомнілі гарады, якія з’яўляліся гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання, нагадалі вялікіх і славутых асоб сталіц свята, расказалі цікавыя звесткі пра Полацк.  Віктарына  прайшла дынамічна і з захапленнем для вучняў.

Бясценная А.Ф., настаўніца беларускай мовы і літаратуры