
21 лютага — Дзень роднай мовы.Зразумела, што менавіта ў гэты дзень хочацца далучыцца да роднага слова. 10А клас пісаў незвычайную дыктоўку. Яны самастойна выбіралі верш, які раней вучылі, і пісалі па памяці. Вершы былі розныя . Янка Купала «Спадчына», Якуб Колас урыўкі з паэмы «Новая зямля», Аркадзь Куляшоў «На паўмільярдным кіламетры», Максім Багдановіч «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»… З якім захапленнем вучні адзначалі, што яны памятаюць вершы. У 7-х класах вучні далучыліся да роднага слова, падарожнічаючы па галерэі «Мастацтва Беларусі». Вучні 8-х класаў склалі кветкавую карту Радзімы «Цвяток Радзімы васілька …»
Настаўнік Герасімава В.В.