21 лютага — Дзень роднай мовы

Усе мы ведаем, што 21 лютага — Дзень роднай мовы. 3 “А” клас прысвяціў гэтай падзеі віктарыну знаўцаў роднай мовы. Вучні не толькі паказвалі свае веды, але і шмат новага даведаліся пра асаблівасці беларускай мовы. Гучала шмат вершаў, прыказак, прымавак. Трэццякласнікі спаборнічалі ў разгадванні загадак, шарад, метаграмаў. Таксама даведаліся пра лагагрыфы. Віктарына атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай. Вучні пераканаліся, што ведаць родную мову – гэта важна!