Інтэрактыўная віктарына “Загадкі з роднай хаткі”

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” з мэтай пашырэння лексічнага запасу школьнікаў і развіцця кемлівасці і цікаўнасці адбылася інтэрактыўная віктарына “Загадкі з роднай хаткі”. На перапынку вучні-пяцікласнікі загадвалі аднакласнікам загадзя падрыхтаваныя загадкі пра агародніну, садавіну, жывёл, птушак і прадметы хатняга ўжытку. Было весела і пазнавальна, асабліва, калі пасля адгадкі прад’яўлялася адгадка-прадмет. Толькі ніхто не адгадаў загадку “Пасярод балота ляжыць калода, не гніе і не сохне”. Паспрабуйце адгадаць Вы.

Настаўнік Зяткіна Н. М.