
У мікрараёне Казіміраўка ёсць вуліца Францыска Скарыны, на якой мы не раз бывалі, але помніка нашаму славутаму першадрукару яшчэ ні разу не бачылі. І вось у адзін асенні дзень у рамках турысцка-краязнаўчай дзейнасці вучні 6-х і 7-х класаў здзейснілі экскурсію ў горад Мінск, дзе наведалі помнік Францыску Скарыне. Мы даведаліся, што ў Беларусі ёсць усяго 4 помнікі гэтаму найвялікшаму гістарычнаму дзеячу: у Полацку, у Лідзе і два — у Мінску: у двары БДУ і каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Наведаўшы помнік каля Нацыянальнай бібліятэкі, мы даведаліся пра гісторыю яго стварэння і адкрыцця ў 2006 годзе, пра тое, чаму на пастаменце размяшчаюцца выявы трох гарадоў: беларускага Полацка, чэшскай Прагі і італьянскай Падуі, таксама даведаліся, што вышыня помніка – 6 м, а вага – звыш за 5 тон. І яшчэ мы зрабілі вывад, што каля помніка Францыску Скарыне атрымліваюцца ўдалыя калектыўныя фотаздымкі, а таксама сэлфі. Наша падарожжа і знаёмства з беларускай гісторыяй і культурай атрымалася насычаным і запамінальным.
Зяткіна Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры