
26 лістапада адзначаецца 93 года з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. З мэтай азнаямлення з жыццём і творчасцю класіка вучні 7 “В”, 8 “А”, 10 “А” класаў здзейснілі экскурсію на радзіму пісьменніка – у горад Орша.
Мы наведалі Музей У.С. Караткевіча, дзе мелі ўнікальную магчымасць убачыць рэчы пісьменніка, пачуць яго творы, даведацца пра цікавыя факты з яго біяграфіі. Таксама мы пабылі каля дома, дзе жыў У.С. Караткевіч, наведалі помнік, прагуляліся па вуліцы, названай яго іменем. А ўбычыўшы мурал “Партрэт Караткевіча” на шматпавярховым доме, мы зразумелі, як моцна на яго малой радзіме шануюць памяць знакамітага земляка.
Такія экскурсіі дазваляюць нам бліжэй пазнаёміца з жыццём і творчасцю нашых пісьменнікаў, зацікавіцца вывучэннем беларускай літаратуры.
Класныя кіраўнікі Зяткіна Н.М., Ліхараў І.І., Бясцэнная А.Ф.