Урок літаратуры ў тэатры

Урок беларускай літаратуры для вуняў 11 класа адбыўся ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Мы наведалі цудоўны, захапляльны спектакль “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Аўтары гэтай камедыі – сучасныя драматургі Пятро Васючэнка і Сяргей Кавалёў. Падчас прагляду нас захапіла ігра акцёраў, музычнае суправаджэнне і, канечне, ідэя, што не трэба быць фанабэрыстым і ганарлівым. Наведвайце тэатр, гэта дае пазітыўны настрой і выклівае эмацыянальны водгук.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.