Творчы конкурс міні-праектаў

У чацвер 12 лістапада вучні 11 класа прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “Мой любімы беларускі пісьменнік”.  Юнакі і дзяўчаты падышлі да конкурсу вельмі творча і крэатыўна. Былі прадстаўлены і плакаты, і прэзентацыі, і буклеты, якія раскрывалі шматгранны талент знакамітых пісьменнікаў. Радасна, што творы беларускай літаратуры не пакідаюць абыякавымі маладое пакаленне і  выклікаюць эмацыянальны водгук.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.