“Таямніцы беларускіх ручнікоў”

Напярэдадні Дня навукі ў Беларусі, які адзначаецца 28 лютага, у нашай школе адбылася канферэнцыя работ даследчага характару. Пад час якой сваю работу “Таямніцы беларускіх ручнікоў” прадставіў вучань 8 класа Каралёнак Ілья. Таямніцы сімвалаў і арнаменту беларускіх ручнікоў выклікалі цікавасць у вучня. Ён паспрабаваў разгадаць некаторыя з іх. Дрэва жыцця, берагіня, птушкі, сонца і зямля — вось невялікая частка тых сімвалаў, якія змяшчаліся  на ручніках. Кожны з іх меў свой малюнак і значэнне для нашых продкаў. Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. У вядомай філасофска-лірычнай казцы А. Экзюперы ёсць такі дыялог Маленькага прынца з кветачкай:-А дзе людзі? – ветліва спытаў Маленькі Прынц.- Людзі?… іх носіць вецер. У іх няма каранёў. Хочацца спадзявацца, што беларусы не страцяць сваіх каранёў, далучацца да народных традыцый, нацыянальнай культуры. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наўрузава І.В.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *