Сусветна знакамiты беларускi мастак Марк Шагал

  28 снежня 2017 года ý 3 «Б» класе настаýнiца Нiкiфарава Алена Казiмiраýна  правяла  мерапрыемства, прысвечанае творчасцi  сусветна знакамiтага беларускага мастака Марка Шагала, якому споýнiлася ý гэтым годзе 130 гадоý з дня нараджэння. Дзецi пазнаёмiлiся з бiяграфiяй гэтага незвычайнага чалавека, даведалiся пра цiкавыя моманты яго жыцця, разглядалi прапанаваныя настаýнiцай карцiны. Яны заýважылi асаблiвасцi, якiмi адрознiваецца творчасць беларускай знакамiтасцi: мастак малюе мiр, дзе ёсць пераварочваннi, дзе людзi i любiмыя iмi жывёлы могуць лётаць, дзе ý людзей могуць быць зялёныя твары, нагадваючыя аб iх непрыкметнай  простым вокам сувязi з мiрам прыроды. У яго карцiнах праяýляецца любоý да сваёй Радзiмы, да свайго горада. Дзецi з захапленнем слухалi настаýнiцу i самi з задавальненнем расказвалi аб тым, што падрыхтавалi дома.

                                                Настаýнiк пачатковых класаý Нiкiфарава А.К.