На “Свяце Талакі” вучні 4 “В” класа пазнаёміліся са старадаўнім звычаем беларусаў рабіць усе разам, гуртам, талакой. Даведаліся, што Талака – славянскае боства, заступніца жніва і ўрадлівасці. талакой беларусы сеялі, жалі, касілі, будавалі.
Дзеці выбралі Талаку, у гонар Талакі зрабілі вянок, павадзілі карагод, праспявалі песню.
Вучні зрабілі вывад, што і ў сучасным свеце застаецца звычай талакі – рабіць ўсё разам.