13.02.2020 года у 2 “А” класе праведзена гадзіна беларускай мовы па тэме “Разгадваем крыжаванкі”.
Крыжаванка – гэта захапляючы занятак, які прыносіць шмат задавльнення, надзеі на свае веды, кемлівасць. Вучні даведаліся, што ў крыжаванцы словы “перасякаюцца” адно з другім і ўтвараюць сетку крыжаванкі, нумарацыя ідзе па правілах чытання, і ў выніку павінны атрымацца словы, значэнні якіх указаны ва ўмовах крыжаванкі.
Усе дзеці прымалі актыўны ўдзел у разгадванні крыжаванак, пры гэтым радасна вучыліся роднай мове.