Прафесійныя пробы

Прафесіі розныя патрэбны. Прафесіі розныя неабходны. Вучні 6 “Г” класа арганізавалі конкурс на лепшае самастойнае выданне кнігі беларускага аўтара. Падчас працы над выданнем кнігі патрэбна было набраць тэкст твора, аформіць малюнкамі, звярстаць, падрыхтаваць тытульны ліст, а пасля прарэкламіраваць сваю кнігу, каб ёю зацікавіліся, каб на яе звярнулі ўвагу. Работы было многа, але хлопцам і дзяўчатам было цікава. Падчас ўдзелу ў конкурсе яны змаглі праявіць свае творчыя, працоўныя, камунікатыўныя, лідарскія здольнасці.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.