
У чацвер 28 студзеня 2021 года вучні 7 класаў прымалі ўдзел у гульні “Знайдзі мяне”. Дзеці адправіліся падарожнічаць у мінулае. Ім былі прапанаваны народныя назвы зімніх месяцаў. Кожная каманда выцягнула свой месяц, пачала разгадваць і шукаць падказкі. Вучням было цікава даведацца: хто такі дзядуля красавіка або што за месяц бокагрэй? Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з новымі народнымі словамі, прыкметамі. Усе ацанілі спадчыну сваіх продкаў і вырашылі працягваць яе узнаўляць у сваім жыцці.
А.Ф. Бясцэнная