Назвы родных вуліц

    У Год малой радзімы вучні 6г класа прысвяцілі адзін свой дзень вывучэнню назваў вуліц роднага мікрараёна Казіміраўка. Мы даведаліся, што некаторыя назвы нашага даволі яшчэ маладога мікрараёна адлюстроўваюць багатую гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і названы ў гонар беларускіх пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, герояў Вялікай Айчыннай вайны, гістарычных падзей.  Аб гэтым сведчаць назвы вуліц Каліноўскага, Слепакурава, Цішкі Гартнага, Льва Сапегі, Грунвальдскай, Францыска Скарыны і інш. Так, знаёмячыся з назвамі вуліц малой радзімы, мы маем магчымасць цікава і інтэрактыўна вывучаць гісторыю і культуру Беларусі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.