У адзіны дзень беларускага маўлення 23 лістапада вучні 6-х класаў былі запрошаны на гульню “Марскі бой: на хвалях літаратуры”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, успаміналі раней вывучаныя творы беларускіх пісьменнікаў, адказвалі на пытанні па тэорыі літаратуры, выконвалі творчыя заданні. Было цікава і захапляльна. Зноў чацвер прынёс станоўчыя эмоцыі!
Настаўнік Зяткіна Н. М.