
У рамках святкавання Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца 21 сакавіка, сярод вучняў 8-х класаў адбыўся конкурс юных паэтаў “Спроба пяра”. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы ўласнага сачынення, дзяліліся ўражаннямі, атрымлівалі станоўчыя эмоцыі. Бо паэзія — гэта геніяльны твор, які стварыла чалавецтва. Чытаючы вершы, мы далучаемся да прыгожага, разумеем сябе і акаляючы свет, атрымліваем душэўныя сілы. Напрыканцы мерапрыемства кожны юны паэт меў унікальную магчымасць пакінуць аўтограф сапраўдным гусіным пяром.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.