
14 кастрычніка сярод вучняў 8-х класаў адбыўся конкурс чытальнікаў “Лепшы верш для мамы”. Вучні спрабавалі сябе ў ролі паэтаў. Матулям былі прысвечаны шчырыя, радасныя, ветлівыя, непаўторныя словы. Дзеці зразумелі, што павагі і шчырых слоў для сваіх мам не бывае шмат.
Настаўнік Бясцэнная А. Ф.