
У адзіны дзень беларускага маўлення 1 кастрычніка вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у конкурсе фотаздымкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!..” Заданнем для хлопчыкаў і дзяўчынак было не толькі сфатаграфаваць цудоўныя беларускія краявіды, але і знайсці ў беларускай літаратуры паэтычныя радкі для подпісу сваіх фотаработ. Некаторыя вучні спрабавалі і самі складаць вершы па-беларуску, і атрымлівалася ў іх гэта вельмі добра. Сапраўды, прыгажосць нашай прыроды нікога не пакідае абыякавым і нават натхняе на ўласную творчасць.
Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры