Касіў Ясь канюшыну

У адзіны дзень беларускага маўлення вучні 6 “Г” класа цікава і насычана правялі  перапынак, які аказаўся вельмі музычным. Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі касцюмы, падабралі рэквізіт для інсцэніроўкі беларускай народнай песні “Касіў Ясь канюшыну”. Падчас інсцэніроўкі вучні мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з адной з самых папулярных беларускіх народных песень, але і праявіць свае акцёрскія здольнасці. Прыемна і радасна, што і сёння беларускія народныя песні выклікаюць у вучняў станоўчыя эмоцыі і развіваюць мастацкі густ.

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры