
3 лістапада з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа шасцікласнікі нашай школы наладзілі святочную вечарыну «Каб кожны Коласа пачуў». Мы слухалі песні на словы песняра, чыталі вершы, прымалі ўдзел у віктарыне, разглядалі фотаальбом паэта. Таксама вельмі спадабаўся нам «Этнаграфічны куток» і гульні, у якія гулялі дзеці ў старадаўнія часы. Было не толькі павучальна, але і весела, дружна!
Настаўнік Зяткіна Н.М.