“Знаўцы фальклору”

У чацвер, у дзень роднай мовы, вучні  пятых класаў прынялі ўдзел у гульні “Знаўцы фальклору”. Вучні адгадвалі загадкі і спрабавалі скласці іх самі, узгадвалі прыказкі і прымаўкі.  Удзельнікі каманд расказвалі легенды пра паходжанне гарадоў і вёсак  нашай краіны, знаходзілі гэтыя назвы на карце.  Гульня атрымалася вельмі пазнавальнай і захапляльнай.

                          Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Наўрузава Ірына Валер’еўна