
У адзіны дзень беларускага маўлення 31 кастрычніка вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Загадкі з роднай хаткі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі беларускія народныя загадкі, шукалі адгадкі на інтэрактыўнай выставе, складалі свае загадкі. Такая форма гульні вельмі спадабалася дзецям. Адгадайце і вы наступную беларускую народную загадку: “Румяны Піліп да палкі прыліп”.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.