Дзень пад знакам Якуба Коласа

2017 год у нашай краіне праходзіць пад знакам Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею народных пісьменнікаў – вечарыны, акцыі, экскурсіі, конкурсы.

    Насычаным на мерапрыемствы выдалася і  3  лістапада. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца 135 год з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Вучням і настаўнікам школы была прапанавана цікавая і змястоўная праграма мерапрыемстваў. У фае школы вучні, настаўнікі і бацькі мелі магчымасць пазнаёміцца з паэтычнай старонкай “Мой родны кут, як ты мне мілы!…”. Настаўнікі школы была гасцінна запрошаны на воок-пляцоўку “Талент шчодры, непаўторны”,  дзе мелі магчымасць дакрануцца да паэтычнага слова песняра. Кульмінацыйным момантам гэтага дня стала  літаратурна-музычная гасцёўня “Каб кожны Коласа пачуў”, у якой прынялі ўдзел вучні 5-6 класаў. У час гасцёўні мы ўзгадвалі старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа,  чыталі вершы, слухалі песні на словы паэта, спявалі самі, танцавалі, прымалі ўдзел у гульнях “Расшыфроўшчыкі”, “Паштальёны”, “Перакладчыкі”, “Адгадкі на стале”.

     Гэтыя мерапрыемствы выклікалі ва ўсіх нас толькі станоўчыя эмоцыі. Мы яшчэ раз пераканаліся ў магчымасці паэзіі аб’ядноўваць сэрцы людзей.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры