
У рамках святкавання ў Беларусі Дня беларускага пісьменства, якое штогод урачыста адзначаецца ў першую нядзелю верасня, вучні 5в класа здзейснілі пошукавую экскурсію “Іх імёнамі названы…”. Мы наведалі вуліцу Францыска Скарыны ў нашым мікрараёне, дарэчы адзіную ў Магілёве. Таксама ўспомнілі, што мы ведаем пра Францыска Скарыну, задумаліся аб значэнні яго асветніцкай дзейнасці для беларускага народа. Экскурсія атрымалася насычанай і пазнавальнай.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.