26 кастрычніка ў 4”Г” класе прайшло свята ўраджаю – “Дажынкі”. Вучні даведаліся, што гэта за свята, як яно праходзіла раней, як яго праводзяць зараз. Дзеці не толькі з цікавасцю слухалі пра абрады, але і самі паўдзельнічалі ў “Завіцці барады”. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем вадзілі карагод, скакалі за хусткамі, складалі прыказкі, расказвалі вершы пра хлеб, адгадвалі загадкі, гулялі ў “Ручаёк”.
Вынікам свята стала смакаванне разных вырабаў з мукі.