
Чым можна адарваць сучасных дзяцей ад экранаў мабільных тэлефонаў? Канечне, гульнёй! У чацвер 26 мая, адзіны дзень беларускага маўлення, пяцікласнікі на перапынках гулялі ў настольную гульню-лато “Вытокі”. У час гульні дзеці знаёміліся з традыцыйнымі прадметамі народнага побыту (дарэчы, у гульні ёсць выявы такіх прадметаў, якія не кожны дарослы ведае). Гульня спрыяла пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў, развіццю навыкаў вуснага маўлення і міжасобаснага ўзаемадзеяння.
Настаўнік Зяткіна Н.М.