Гульнёвы падворак на перапынку

Перапынак! Час адпачынку вучняў. Яго можна правесці цікава, весела і пазнавальна. Добрай традыцыяй для пяцікласнікаў сярэдняй школы № 19 г.Магілёва стала правядзенне актыўных перапынкаў. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчаткі гуляюць у такія беларускія народныя гульні, як “Арэлі”, “Паясы”,“Ручаёк”, “Работнікі”, “Пярсцёнак”. Гэта садзейнічае не толькі авалодванню роднай мовай, але і стварэнню добрага настрою. Гуляйце ў беларускія народныя і вы!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.