Вывучаючы літаратуру наглядна

У адзіны дзень беларускага маўлення 25 сакавіка вучні 9-х класаў прынялі ўдзел у выязным уроку беларускай літаратуры па творчасці Аркадзя Куляшова. Мы даведаліся, калі адкрыўся  Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, калі яму прысвоена імя А. А. Куляшова і з якой нагоды. Таксама пагаварылі пра жыццё і творчасць нашага славутага земляка Аркадзя Куляшова, успомнілі яго вершы. Веды, атрыманыя на такіх уроках, трывала застаюцца ў памяці і матывуюць вучняў да больш грунтоўнага вывучэння жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н.М.