Вучні 4 «Б» класа сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі

21 лютага -Дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні 4 «Б» класа сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам захапляльных прыгодніцкіх кніг для дзяцей, магілеўскай паэтэсай Жанай Міус. Рыхтуючыся да сустрэчы, дзеці знаеміліся з біяграфіяй пісьменніцы, яе творчасцю. Вучні з цікавасцю і захапленнем слухалі вершы Ў аўтарскім выканані, задавалі пытанні, удзельнічалі ў конкурсах. Жана Віктараўна прэзентавала рабятам сваю новую кнігу «Панч и Чоха». На прыканцы сустрэчы дзеці пажадалі пісьменніцы творчых поспехаў, а Жана Міус падарыла вучням кнігі і часопісы са сваімі творамі.
Класны кіраўнік Мельнікава А.А.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *