БЕЛАРУСКАЯ МОВА — ГЭТА І КУЛЬТУРА, І СПАДЧЫНА, І КАРАНІ

        Беларуская мова — гэта і культура, і спадчына, і карані … Спадчына народа і першая крыніца, праз якую мы пазнаём навакольны свет. Беларуская мова прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая і звонкая. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі.

      Традыцыйна з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны ў перыяд з 17 па 28 лютага 2025 года ў нашай школе прайшоў  Тыдзень беларускай мовы і беларускай літаратуры. Настаўнікі пачатковых класаў разам з вучнямі прынялі актыўны ўдзел у правядзенні прадметнага тыдня. У фае першага паверха школы была арганізавана выстава “Беларуская мова – родная мова!” Таксама прайшоў конкурс газет і плакатаў «Таямніцы беларускай мовы», дзе пераможцы атрымалi дыпломы. Былi праведзены адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, дзе настаýнiкi  дэманстравалi свой пазiтыýны iнавацыйны вопыт работы, рэалiзавалi метадычныя iдэi, прымянялi метадычныя прыёмы.

Так, на ўроку беларускай мовы ў 3 “В” класе “Напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў”, які правяла настаўнік пачатковых класаў Мароз Святлана Канстанцінаўна, дзеці вучылiся адрозніваць прыстаўкі ад прыназоўнікаý i  правільна іх пісаць.

З вучнямi iнтэграванага 2 “А”  класа настаўнік-дэфектолаг Ухава Алена Генадзьеўна правяла  ýрок па беларускай мове «Зацвярдзелыя зычныя гукi. Правапiс слоў з iмi».        Дзецi замацоўвалi веды пра няпарныя цвёрдыя зычныя гукі i іх абазначэнне на пісьме.

У 2 «Г» класе таксама прайшоý урок на гэтую тэму. Яго правяла Лебедзева Юлiя Мiкалаеýна, настаўнік пачатковых класаў. Дэвізам ўрока былi словы: “Беларускую мову старанна вучу, бо родную мову я вельмі люблю!”  Дзецi узбагачалi слоўнікавы запас, развівалi  мысленне, памяць, кемлівасць, уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах, а таксама праяýлялi на ýроку зацікаýленасць да вывучэння роднай мовы.        

Мельнікава Алена Аляксандраўна ý 2 «В» класе правяла ýрок па беларускай літаратуры (літаратурнаму чытанню) па тэме  «У.Карызна «Самая лепшая», В.Хомчанка «Самы лепшы малюнак»          з мэтай стварэння ýмоý для фарміравання правільнага асэнсаванага чытання ўголас цэлымі словамі, выразнага чытання вершаваных твораў, развіцця звязнага маўлення.

 Не менш займальна прайшлі пазакласныя мерапрыемствы. З ахвотай дзеці прымалі ўдзел у квэст — гульні «Гаворым па-беларуску», якую правяла ў 2 “А” класе настаўнік Панкова Наталля Пятроўна. Мэтай гульні было стварэнне ýмоў для развіцця пазнавальнага інтарэсу да вывучэння беларускай мовы.

У 4 «А» класе прайшла творчая сустрэча з пiсьменнiцай Жанай Мiус  . Арганiзавала яе настаўнік пачатковых класаў  Пятрова Інэса Сяргееўна. Дзецi паказалi свае веды па прачытанных творах пiсьменнiцы, удзельнiчалi ý конкурсах, вiктарынах i даказалi, што яны— сапраўдныя знаўцы сваёй роднай мовы.

Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб далучаць дзяцей да вытокаў народнай мудрасці, выклікаць іх цікавасць да вывучэння беларускіх слоў, развіваць кемлівасць, дапытлівасць і творчыя здольнасці, абуджаць любоў да роднай мовы.

Алена Казіміраўна Нікіфарава,
кіраўнік вучэбна — метадычнага аб’яднання
настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнiкаý
груп падоýжанага дня, настаўнікаý-дэфектолагаý

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *